Понедельник, 2 октября 2023

У гаспадарках Пружаншчыны ідзе падрыхтоўка тэхнікі да новага сезона

329

Зімовы час для работнікаў сельгаставарыстваў — гэта зусім не падстава для адпачынку: час бяжыць хутка, і ўжо цяпер варта думаць пра ўраджай будучы. А гэта, у першую чаргу, падрыхтоўка тэхнікі, якая непасрэдна будзе задзейнічана ў вясенніх палявых работах, на ўборцы кармоў і будучага ўраджаю.

Першымі на палеткі павінны выйсці трактары для ўзворвання і яравой сяўбы. Наш раён у разрэзе вобласці ва ўмовах спецыялізаваных прадпрыемстваў з 01.11.2022 года паставіў на рамонт згодна плана 8 адзінак гэтай тэхнікі (100 %) і займае першае месца, на другім — Маларыцкі раён, а на трэцім — Пінскі. Што тычыцца рамонту рухавікоў, то Пружанскі раён пакуль адзіны, хто іх паставіў для правядзення адпаведнай работы — 61,5 % да плана. Калі гаварыць пра вузлы і агрэгаты, то толькі мы ў вобласці ўключылі ў план іх рамонт і паставілі 3 з 5 — 60 %.

Што да кормаўборачнай тэхнікі, то па пастаўках наш рэгіён займае трэцяе месца (50 %) разам з Баранавіцкім і Камянецкім.

Лідзіруючыя пазіцыі займаем і па пастаўках для рамонту збожжаўборачнай тэхнікі.

Вадзім Раўнейка. Фота Уладзіслава Шпарлы