У раёне працягваецца дабрачынная акцыя «Прафсаюзы — дзецям».
На мінулым тыдні свята з нагоды новага навучальнага года прайшло для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-разіваючага навучання і рэабілітацыі Пружанскага раёна.
Сёння тут займаецца 15 дзетак з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Каб падарыць ім усмешкі, прафсаюзныя пярвічкі ПМК-21, райспажыўтаварыства і «Белаграпрамбанка» набылі падарункі. Цёплыя словы прагучалі ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяны Гаманчук.
Як адзначыла Таццяна Юр’еўна, штогадовая акцыя і далей будзе ў цэнтры ўвагі прафсаюзаў, а дапамога маючым патрэбу дзеткам — першачарговая задача аб’яднання. У цэлым прафсаюзы аказалі дапамогу ў падрыхтоўцы да школы на суму больш за 40 тысяч рублёў.
Таксама ў Дзень ведаў ва ўстанову спецыяльнай адукацыі завіталі работнікі «Камбіната кааператыўнай прамысловасці» (на здымку). Дзякуючы ім навучальны год у выхаванцаў і навучэнцаў цэнтра пачаўся салодка: работнікі перадалі для хлопчыкаў і дзяўчынак смачныя падарункі.
Уладзіслаў Шпарла