Понедельник, 2 декабря 2024

У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак, 22 сакавіка, мітынгі пройдуць у Пружанах і ва ўсіх сельсаветах раёна

242

22 сакавіка споўніцца 80 гадоў з моманту трагедыі вёскі Хатынь. У гэты дзень у 1943-м фашысцкія карнікі зажыва спалілі 149 жыхароў гэтай вёскі.

Традыцыйна 22 сакавіка – гэта Дзень памяці жыхароў усіх спаленых вёсак. І ў гэты дзень па ўсім Пружанскім раёне пройдуць памятныя мітынгі.

У Пружанах мітынг адбудзецца ў 15.00 гадзін каля помніка «Спаленым вёскам».

Таксама мітынгі пройдуць у сельсаветах Пружанскага раёна:

— у аг. Харава (Хараўскі сельсавет), у 9.00;

— у аг. Шані (Шаняўскі сельсавет), каля помніка загінулым землякам, у 12.00;

— у в. Казлы (Мокраўскі сельсавет), каля брацкай магілы ахвярам фашызму, у 12.00;

— у в. Новыя Засімавічы (Навазасімавіцкі сельсавет), у 12.00;

— у в. Аранчыцы (Ліноўскі сельсавет), каля помніка загінулым землякам, у 12.30;

— у г.п. Шарашэва (Шарашэўскі сельсавет), каля брацкай магілы ахвярам фашызму, у 14.00;

— у аг. Сухопаль (Сухопальскі сельсавет), каля брацкай магілы ахвярам фашызму, у 14.00;

— у аг. Вялікае Сяло (Велікасельскі сельсавет), каля брацкай магілы, у 14.00;

— у в. Слабудка (Пружанскі сельсавет), у 14.00;

— у в. Байкі (Ружанскі сельсавет), каля брацкай магілы ахвярам фашызму, у 14.30;

— у аг. Шчарчова (Шчарчоўскі сельсавет), каля брацкай магілы ахвярам фашызму, у 15.00;

— у в. Магілёўцы (Зеляневіцкі сельсавет), у 15.00.