Пятница, 14 февраля 2025

У Дзень Незалежнасці ў Пружанах нарадзілася дзяўчынка. Нашы карэспандэнты ўжо паспелі з ёй пазнаёміцца і павіншаваць маму

1 204

У Пружанскім радзільным доме прайшло ўрачыстае ўшанаванне Ірыны Несцярук, якая 3 ліпеня, на Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, нарадзіла дзяўчынку.

Малая нарадзілася вагой 3800 г і ростам 54 см у 10:40 раніцы. Для Ірыны Анатольеўны гэта трэція роды, яна шматдзетная маці. Дзяўчынку вырашылі назваць Дар’яй. Дарэчы, па славянскіх традыцыях, гэтае імя азначае «дараваная».

Задаволеную мамачку прыйшлі павіншаваць намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч і старшыня Пружанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан. Былі ўручаны кветкі, падарункі і салодкія сувеніры, прагучалі цёплыя словы і пажаданні.

Падрабязней чытайце ў друкаванай версіі «Раённых будняў».

Вольга Вадзяновіч. Фота Кацярыны Масік