Воскресенье, 6 октября 2024

У Дзень Канстытуцыі ў Пружанах уручаць пашпарты юным грамадзянам Беларусі і правядуць тэматычныя мерапрыемствы

243

У быгучым годзе спаўняецца 30 гадоў Асноўнаму Закону краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, у Пружанах пройдзе ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным грамадзянам краіны. Гэтую ганаровую місію выканаюць старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Пасля будуць уручаны членскія білеты грамадскай арганізацыі «БРСМ».

У гэты ж дзень у раёнай бібліятэцы імя Міколы Засіма пройдзе анлайн-семінар «Бібліятэка: прававая абарона і асвета насельніцтва», у якім прымуць удзел Цэнтр прававой інфармацыі г. Брэста і абласная універсальная навуковая бібліятэка імя С. Торайгырава г. Паўладар Рэспублікі Казахстан.

Крыху раней супрацоўнікі бібліятэкі правялі да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прававыя гульні з вучнямі гімназіі і навучэнцамі аграрнага каледжа

Віктар Ільюшчанка

Фота з архіву рэдакцыі.