Сёння каля 07.15 гадзін у Пружанскім раёне, па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля Mercedes, які рухаўся па другараднай дарозе, не саступіў дарогу і ўчыніў сутыкненне з аўтобусам MAЗ.
Аўтобус рухаўся па галоўнай. Ад удару ён перакуліўся. У салоне знаходзілася 12 чалавек.
У выніку ДТЗ загінуў вадзіцель Mercedes і два пасажыры аўтобуса.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, следча-аператыўная група.
Па інфармацыі МУС Беларусі