Четверг, 17 апреля 2025

У ДТЗ пад вёскай Сланімцы сёння загінуў непаўналетні пешаход

3 391

Сёння каля 8 раніцы паблізу вёскі Сланімцы, паводле папярэдняй інфармацыі, 45-гадовы вадзіцель «Volkswagen» учыніў наезд на 17-гадовага мясцовага жыхара.

Падлетак перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе без святловяртальных элементаў.

Ад атрыманых траўм ён памёр на месцы ДТЗ.

МУС Рэспублікі Беларусь