У нядзелю каля 12 гадзін 36-гадовы жыхар Пружан кіраваў матацыклам «Honda NT650» і рухаўся па аўтадарозе Н-552 «Клятное – Бакуны» Пружанскага раёна.

На трэцім кіламетры аўтадарогі, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем і дапусціў перакульванне матацыкла на праезную частку.
У выніку ДТЗ вадзіцель і 36-гадовая пасажырка матацыкла з траўмамі шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.