Пятница, 23 мая 2025

У Брэсцкай вобласці завяршылася масавае жніво. Пружанскаму раёну засталося ўбраць 0,5% плошчаў

380

Як паведаміў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама В.А.Рудзь, у рэгіёне засталося ўбраць падтопленыя ўчасткі, да якіх пакуль што не можа даехаць сельгастэхніка. Акрамя Пружанскага, такія ёсць у Баранавіцкім, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пінскім раёнах.

Усяго ў рэгіёне на раніцу 24 жніўня было намалочана 1 млн 174,9 тыс. тон збожжа. Пружанскі раён займае трэцяе месца ў вобласці па аб’ёмах намалоту. Нашы аграрыі сабралі ўжо амаль 106 тыс. тон зерня.

Па дадзеных райсельгасхарчу, усяго 0,1% плошчаў засталося ўбраць ААТ «Агра-Калядзічы» і «Ружаны-Агра». Яшчэ адну арганізацыю – ААТ «Пружанскае» – ад фінішу жніва аддзяляе крыху больш за 2% збожжавых палеткаў. Астатнія сельгаставарыствы завяршылі жніво.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік