Воскресенье, 20 апреля 2025

У Брэсцкай аблбальніцы расказалі пра стан трох пацярпелых у ДТЗ у Пружанскім раёне

3 330

Стан трох пацярпелых, шпіталізаваных у Брэсцкую абласную клінічную бальніцу пасля ДТЗ у Пружанскім раёне, медыкі ацэньваюць як цяжкі.

– Адбылося ДТЗ. Па выкліку па лініі экстранай і планавай кансультатыўнай дапамогі нашы спецыялісты (нейрахірургі, рэаніматолагі, хірургі, траўматолагі) выехалі на дапамогу калегам у Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу, куды пацярпелыя пярвічна паступілі. Была ацэнена сітуацыя, стан пацыентаў. Трое пацярпелых (найбольш цяжкія) транспартаваны ў нашу бальніцу для аказання дапамогі. Гэта пацыенты нейрахірургічнага, траўматалагічнага профілю, профілю сківічна-тварнай хірургіі. Стан іх ацэньваецца як цяжкі, – расказаў намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Вячаслаў Гаўрыленка.

Дастаўленыя ў аблбальніцу пацыенты знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні. У Брэст для правядзення рэспубліканскага кансіліуму і аказання дапамогі калегам выехала брыгада ўрачоў-спецыялістаў РНПЦ.

– Сумесна яшчэ раз агледзім гэтых пацыентаў, пры неабходнасці даабследуем, хаця значны аб’ём абследавання і агляду, канечне, праведзены. Будзем аказваць далейшую дапамогу ў адпаведнасці з тым, што будзе вырашана на кансіліуме, – дадаў намеснік галоўнага ўрача абласной бальніцы.

Па інфармацыі БЕЛТА