Понедельник, 25 сентября 2023

У беларускае грамадзянства прыняты 409 чалавек з 21 краіны

15

У беларускае грамадзянства прыняты 409 чалавек, у тым ліку 46 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 206 падпісаў 10 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Падпісанню дакумента папярэднічала выязное пасяджэнне Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Мінскай гарадской ратушы.

Падтрыманы хадайніцтвы аб прадастаўленні грамадзянства 409 асобам, у тым ліку 46 непаўналетнім. Сярод тых, хто атрымаў грамадзянства Беларусі, — выхадцы з 21 краіны.

За апошнія два гады кіраўніком дзяржавы прынята ў грамадзянства 4436 чалавек, у тым ліку 3572 жыхары Украіны. У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей.

Прыём і разгляд заяў аб прадастаўленні грамадзянства Рэспублікі Беларусь прадаўжаецца.

БЕЛТА