Воскресенье, 6 октября 2024

У Беларусі зменены закон аб крэдытных гісторыях

68

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб крэдытных гісторыях». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэтым дакументам прадугледжваецца пашырэнне крыніц фарміравання крэдытных гісторый за кошт юрыдычных асоб, якія рэалізуюць тавары, работы, паслугі на ўмовах адтэрміноўкі або растэрміноўкі аплаты (прадастаўленне адпаведных звестак у Крэдытны рэгістр мяркуецца на добраахвотнай аснове); магчымасць устанаўлення фізічнай асобай забароны на прадастаўленне крэдытнай справаздачы; выключна мэтавае выкарыстанне крэдытных справаздач для нівеліравання рызык злоўжывання звесткамі, змешчанымі ў іх; павелічэнне колькасці крэдытных справаздач, што прадастаўляюцца Нацыянальным банкам суб’екту крэдытнай гісторыі без выплаты ўзнагароджання, з адной да дзвюх.

Палажэнні закона накіраваны на павышэнне ўзроўню абароненасці суб’ектаў крэдытнай гісторыі ад махлярскіх дзеянняў, а таксама на прадухіленне нядобрасумленнага выкарыстання крэдытных справаздач карыстальнікамі крэдытных гісторый.

БЕЛТА