Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь», які накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у сферы выдавецкай дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Законам прадугледжваецца пашырэнне пераліку падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі, а таксама для прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца.
Акрамя таго, Міністэрства інфармацыі надзяляецца паўнамоцтвамі на прыняцце рашэнняў аб прыпыненні дзеяння пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў і скасаванне паўнамоцтваў суда на прыняцце такіх рашэнняў.