Четверг, 25 апреля 2024

У Беларусі ўдасканалены парадак пераводу дзяржорганаў з мірнага на ваенны час

71

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на работу ва ўмовах ваеннага часу». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент удасканальвае парадак пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з работы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспецы з улікам змянення ваенна-палітычных умоў.

Указам вызначана кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку яно дапоўнена Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі.

Прадугледжана таксама магчымасць прысваення пры ўвядзенні ваеннага становішча кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрага арганізацый воінскіх званняў. Выданне ўказа дасць магчымасць забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час.

БЕЛТА