Вторник, 23 июля 2024

У Беларусі ўдакладнены асобныя паказчыкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду

44

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў указ нумар 369 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З улікам чаканай у бягучым годзе дынамікі фонду заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі за 9 месяцаў 2023 года даходы бюджэту фонду змяншаюцца на Br240 947 тыс., расходы — на Br618 203,4 тыс.

У сувязі з карэкціроўкай даходнай і расходнай частак фонду прафіцыт бюджэту фонду павялічваецца на Br377 256,4 тыс.

БЕЛТА