Воскресенье, 20 апреля 2025

У арганізацыях Пружанскага раёна ідзе актыўнае абмеркаванне законапраекта аб УНС

391

З 24 кастрычніка па 2 лістапада ў нашай краіне праходзіць абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе». Ідзе такое абмеркаванне і ў Пружанскім раёне.

Падчас абмеркавання законапраекта ў лясгасе.

Напрыканцы мінулага тыдня старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Таццяна Гаманчук, пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аксана Шэмякова сустрэліся з калектывам ДЛГУ «Пружанскі лясгас». У сваім звароце да калектыву ўстановы Таццяна Гаманчук акцэнтавала ўвагу на ключавых момантах праекта закона. Яна нагадала, што ў лютым прайшоў Усебеларускі рэферэндум, на якім быў прыняты абноўлены Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. У ім з’явілася новая глава 31, якая поўнасцю прысвечана Усебеларускаму народнаму сходу (УНС). Зараз на разгляд беларускага народа вынесены праект Закона «Аб Усебеларускім народным сходзе». Азнаёміцца з ім можна на прававым партале www.forumpravo.by (на галоўнай старонцы нашага сайта справа ёсць банер, націснуўшы на які, можна адразу апынуцца на прававым форуме), там жа можна пакінуць свае пажаданні, прапановы, меркаванні.

Падчас абмеркавання законапраекта ў лясгасе.

Коратка Таццяна Юр’еўна азнаёміла з асноўнымі артыкуламі гэтага прававога акта, расказаўшы пра прынцыпы дзейнасці УНС, тэрміны яго паўнамоцтваў, склад і парадак фарміравання, яго кампетэнцыі, формы дзейнасці і іншае.

У гэты дзень аналагічнае абмеркаванне адбылося ў калектыве КУВП «Камунальнік». Удзел у гэтай сустрэчы разам з Таццянай Гаманчук прыняў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік.

Сёння абмеркаванне праекта Закона прайшло ў ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік