Суббота, 23 сентября 2023

У Адзіны дзень бяспекі, 21 верасня, будзе ўключана сірэна

116

У чацвер, 21 верасня 2023 года ў рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ў 10 гадзін 45 мінут ва ўсіх раёнах вобласці будзе запушчана сістэма апавяшчэння насельніцтва з мэтай праверкі яе спраўнасці.

Адзіны дзень бяспекі праводзіцца для таго, каб фарміраваць у грамадстве культуру бяспекі жыццядзейнасці, навучаць насельніцтва правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый, адпрацоўваць планы эвакуацый з вытворчых, адміністрацыйных і жылых будынкаў.

Чалавек літаральна кожны дзень можа апынуцца ў зоне патэнцыяльнай небяспекі, знаходзячыся ў тым ліку ў месцах, дзе збіраецца вялікая колькасць людзей. Што рабіць, калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі ў памяшканні?

Галоўнае — не панікуйце. Патэлефануйце па нумары 112. Пакіньце памяшканне па эвакуацыйных знаках, рухайцеся ў процілеглы ад дыму бок, прыгнуўшыся да падлогі і прыкрыўшы органы дыхання.

Ігар Амельянчук, начальнік аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама