На мінулым тыдні ў ААТ «Ружаны-Агра» прадстаўлялі новага кіраўніка.

На пасяджэнні назіральнага савета ААТ «Ружаны-Агра» яго старшыня, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Ханавец абвясціла, што Андрэй Бурдук, які да гэтага часу займаў пасаду дырэктара акцыянернага таварыства, пераходзіць на работу ў сельгаспрадпрыемства Камянецкага раёна.
Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, які прысутнічаў на пасяджэнні назіральнага савета, падзякаваў Андрэю Бурдуку за добрую работу і выказаў упэўненасць, што на новым месцы працы ён зможа таксама дабіцца значных поспехаў.

Затым Святлана Ханавец прадставіла кандыдатуру новага дырэктара ААТ «Ружаны-Агра» — Андрэя Босака, які да гэтага працаваў намеснікам дырэктара па раслінаводстве ў ААТ «Белавежскі» Камянецкага раёна.
Андрэй Іванавіч скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, па адукацыі аграном. Члены савета аднагалосна зацвердзілі яго кандыдатуру і пажадалі яму плённай працы на Пружаншчыне.
Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара