Ваша мудрасць і абаянне, бескарыснае памкненне дапамагаць і душэўная шчодрасць з’яўляюцца асновай шчаслівага сямейнага жыцця і закладам працвітання нашага грамадства.

Усё самае цудоўнае, дарагое і каштоўнае, што ёсць у мужчыны, — ваша заслуга, нашы мілыя жанчыны. Вы натхняеце на новыя дасягненні і напаўняеце жыццёвай сілай, дорыце нам сыноў і дочак. Шчаслівы дом, дзе пануе атмасфера душэўнасці і любові, — дзякуючы вам, гэтая жаданая для кожнага мужчыны мара становіцца рэальнасцю.

Прыкладна такія словы хоча чуць любая жанчына ў свой адрас. Таму, мужчыны, на Міжнародны жаночы дзень будзьце джэнтльменамі, раскрыйце ў сабе талент аратара і паэта і пакажыце, як моцна вы любіце і кахаеце сваіх вечна маладых дзяўчат, даражыце імі, гатовы на руках насіць і падарункі штодзень дарыць.
Хто, як не жанчыны, у самых няпростых сітуацыях могуць знайсці патрэбныя словы, праявіць мудрасць, гібкасць і міласэрнасць! Сёння прадстаўніцы слабой паловы чалавецтва выконваюць не толькі ролю стваральніцы хатняга дабрабыту і цяпла, але і удзельнічаюць у дзяржаўным кіраванні, прымаюць важныя палітычныя рашэнні. А ўзяць сельскую гаспадарку. Дык тут яны наогул незаменныя! Ну, хто яшчэ столькі душы ўкладзе ў тую ж жывёлагадоўлю?! Трэба бачыць на свае вочы, як цялятніцы песцяць сваіх падапечных, як з ласкай падыходзяць даяркі да сваіх каровак! А грошы? Ніхто іх так скрупулёзна не палічыць і не зэканоміць, як нашы самыя беражлівыя!

А яшчэ ж Міжнародны жаночы дзень — гэта сімвал пакланення перад жанчынай-маці. Матуля — галоўны чалавек у жыцці кожнага, яна заўсёды гатова падтрымаць, зразумець, ахутаць ласкай і любоўю. Толькі мама праз усё жыццё побач з табой, яе вобраз заўсёды з намі. Таму задача мужчынскай паловы чалавецтва ў Дзень жанчын — не забыць пра сваіх матуль, сказаць ім самыя шчырыя словы падзякі за выхаванне, за натруджаныя рукі і недаспаныя ночы.
А наогул, якое было б жыццё без жанчын?! Хто б нас чакаў з працы, атульваў клопатам, добрым словам гаіў душэўныя раны, даваў веру ў заўтрашні дзень, быў апорай, жадаў самага лепшага ў жыцці? Толькі яны, бескарысныя, пяшчотныя, самыя лепшыя ў свеце!

Дык няхай жыццё іх будзе лёгкім, як бязважкае пёрка, каб вочы ніколі не бачылі смутку, думкі былі толькі светлымі, а душа заўсёды была спакойная за сваіх родных і блізкіх! Мужчыны, трэба пастарацца так і зрабіць, на іншае не маем права!
Дырэктар ААТ «Радзіма» Дзяніс Кулеша
Cа святам 8 Сакавіка, любімыя жанчыны!
Няхай будуць усланы кветкамі вашы жыццёвыя шляхі-дарожкі, радасцю свецяцца чароўныя вашы вочы, а гарачыя сэрцы заўсёды перапаўняе любоў. Мужчыны жадаюць вам лётаць па жыцці з лёгкасцю матылька, каб каханне было чыстае, як горны крышталь. Глядзіце на свет праз рамантычную прызму вясенняга настрою, каб адчуванне рамантыкі прысутнічала кожны дзень. Няхай вочы напаўняюцца толькі шчаслівымі іскрамі радасці, а шчыры смех заўсёды гучыць у вашых дамах. Хай з гэтым днём у вас наступіць доўгая чарада, бясконцая паласа прыемных знаходак, сімпатычных прыгод і мілых сюрпрызаў. Няхай усё добрае здзяйсняецца, атрымліваецца! Хай 8 Сакавіка дорыць дываны з руж, мяхі з паслухмяных мужчынскіх сэрцаў, брыльянты самых вытанчаных слоў! З Міжнародным жаночым днём, нашы любімыя!
Усе мужчыны ААТ «Радзіма».