Среда, 17 июня 2026

Творчая сустрэча з пісьменнікамі Брэстчыны пройдзе ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 15 лістапада

379

Паважаныя жыхары Пружан!

15 лістапада ў 14.30 гадзін цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма запрашае вас на творчую сустрэчу з пісьменнікамі Брэстчыны: Таццянай Дземідовіч, Міколам Антаноўскім, Уладзімірам Сенькаўцом.

У праграме:

— прэзентацыя паэтычнага зборніка «Чыстая музыка неба» (аўтары: Мікола Антаноўскі, Мікола Бусько і Анатоль Шушко);
— гутарка з удзельнікамі Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб‘яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Чакаем вас па адрасе: вул. Савецкая, 30, цэнтральная раённая бібліятэка (3-ці паверх).