Вторник, 18 февраля 2025

Турнір па лёгкай атлетыцы памяці генерал-лейтэнанта Карбышава прайшоў у горадзе над Бугам

308

У Брэсце прайшоў 66-ы Міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава.

Лёгкаатлетычныя старты сталі яркім і маштабным адкрыццём зімняга спаборніцкага сезона. Больш за 700 юнакоў і дзяўчат з Расіі і Беларусі спаборнічалі ў 27 лёгкаатлетычных дысцыплінах у дзвюх узроставых групах: 2007-2008 г.н. і 2009-2010 г.н.

Удзел у турніры прынялі і навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву, у тым ліку і два спартсмены, што раней з’яўляліся навучэнцамі ДЮСШ №1 г. Пружаны. Юнакі паказалі найлепшыя вынікі: Анатоль Хоміч перамог у штурханні ядра сярод юнакоў 2009-2010 г.н., Андрэй Літвіновіч заняў першае месца ў бегу на 600 метраў. Думаецца, што гэта стала прыемнай навіной для іх былых трэнераў Яўгена Данцова і Сяргея Чайкоўскага.

Пажадаем юным спартсменам з Пружаншчыны далейшых поспехаў!

Валерыя Адамчук, студэнтка журфака БДУ