Воскресенье, 19 января 2025

Трыумф на вадзе

591

У канцы снежня завяршыліся абласныя спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей» 2024 года.

Заключны, дзявяты, этап турніру праходзіў у горадзе Жабінка. Удзел у
ім бралі спартсмены СДЮШАР № 2 г. Пружаны, якія здолелі паказаць годны вынік і заняць высокія месцы.

Падчас заключнага этапу ў праграме спаборніцтваў на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем бронзавым прызёрам стаў Цімур Дакімовіч.

Але галоўным дасягненнем для нашай каманды стаў поспех Яўгена Бойкі, які здолеў набраць у агульным заліку турніру 757 ачкоў, што дазволіла яму стаць пераможцам сезона «Старты надзей-2024».

Віншуем нашых хлопцаў з гэтымі выдатнымі дасягненнямі і жадаем, каб наступныя іх вынікі былі яшчэ лепшымі. Спартсменаў падрыхтаваў трэнер СДЮШАР № 2 г. Пружаны Сяргей Каляда.

Руслан Басак. Фота прадастаўлена СДЮШАР № 2 г. Пружаны