Четверг, 5 декабря 2024

Тры пажары за чатыры дні адбыліся ў Пружанскім раёне

641

Пра гэта праінфармавалі ў Пружанскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Першы пажар адбыўся па вул. Камарова ў в. Аранчыцы. Паведамленне пра загаранне гаспадарчай пабудовы паступіла выратавальнікам у пятніцу, 5 ліпеня, у 22.34 гадзіны.

У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

На наступны дзень гаспадарчая пабудова гарэла ўжо ў в. Магілёўцы. Паведамленне пра пажар паступіла выратавальнікам 6 ліпеня ў 16.18 гадзін.

У выніку пажару агнём пашкоджаны сцяна і маёмасць. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Трэці пажар адбыўся мінулай ноччу. Паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове ў г.п. Шарашэва паступіла 8 ліпеня ў 01.46 гадзін.

У выніку пажару пабудова знішчана агнём. Прычына пажару высвятляецца.

Па інфармацыі Пружанскага РАНС