Среда, 15 января 2025

Тры маштабныя турніры па фігурным катанні прайшлі ў Лядовым палацы. Пружанскія фігурысты паказалі свой клас!

1 262

Адразу тры буйныя спаборніцтвы прымаў напрыканцы мінулага тыдня Лядовы палац г.Пружаны.

З пятніцы па нядзелю тут праходзіла адкрытае першынство ДЮСШ №2 па фігурным катанні. Пазмагацца за тытул лепшых прыехалі фігурысты з Мінска, Вілейкі, Віцебска, Івацэвіч і Брэста. Вядома, прымалі ўдзел у першынстве і пружанскія фігурысты. Сярэбраны медаль у другім юнацкім разрадзе заваявала Крысціна Валасюк, а ў катэгорыі «юны фігурыст» паспяхова выступіла Марыя Папко.

Таксама з 29 па 31 кастрычніка на базе Лядовага палаца праводзілі другі этап адкрытага кубка Беларускага саюза канькабежцаў. Удзельнікамі гэтых спаборніцтваў сталі фігурысты з Мінска, Гомеля, Вілейкі, Баранавіч, Івацэвіч і Пружан. Першае месца ў першым спартыўным разрадзе заняла Сафія Рахуба, трэцяе – у Юліі Пакала. Другое месца ў другім спартыўным разрадзе заняла Яна Шаршуновіч.

Яшчэ адны спаборніцтвы – алімпійскія дні моладзі – прайшлі на пружанскім лёдзе ў суботу і нядзелю. Геаграфія ўдзельнікаў – Мінск, Гомель і Пружаны. Каманда вобласці на гэтых спаборніцтвах заняла першае месца ў агульнакамандным заліку. А залаты медаль сярод юнакоў – кандыдатаў у майстры спорту заваяваў Васіль Барахоўскі.

Трэніруюцца фігурысты пад кіраўніцтвам Вольгі Анатольеўны Уважанай і Юрыя Мікалаевіча Цішкова.

Уладзіслаў Шпарла