Суббота, 15 марта 2025

Тры чалавекі пацярпелі сёння ў выніку ДТЗ у Пружанскім раёне

1 845

Сёння, 9 чэрвеня, каля 8.30 гадзін 62-гадовы жыхар Пружан кіраваў аўтамабілем «Audi».

Па папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні аўтадарог Н-561 «Пружаны-Казлы» і Н-546 «Белавусаўшчына-Вялікія Якавічы» пры выездзе з другараднай дарогі не даў перавагу і ўчыніў сутыкненне з аўтамабілем «Nissan», які ад удару з’ехаў у кювет.

У выніку ДТЗ 33-гадовы вадзіцель, дзве жанчыны ва ўзросце 34 і 35 гадоў (пасажыркі аўтамабіля «Nissan») дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Праводзіцца праверка.

Па інфармацыі Telegram-канала «КРЕПОСТЬ»