Вторник, 14 января 2025

Трэцяе месца ў эстафеце ў сярэдняй узроставай групе занялі пружанскія школьнікі на абласным «Снежным снайперы»!

299

Годныя вынікі паказалі на абласным этапе спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба пружанскія школьнікі.

Спаборніцтвы адбыліся на лыжаролернай трасе аграгарадка Мір Баранавіцкага раёна. Пружанскі раён на іх прадстаўляла каманда з 12 юных біятланістаў — вучняў пружанскіх СШ № 1 імя ЧБВА, СШ № 3, СШ № 4, а таксама Ружанскай і Слабадской школ.

У эстафеце ў сярэдняй узроставай групе сярод школьнікаў 2011-2012 г.н. трэцяе месца заняла каманда Пружанскага раёна — Крысціна Шэпель (СШ № 3), Ксенія Швец (Ружанская СШ), Раман Салавей (СШ № 4), Павел Манчык (Слабадская СШ).

У індывідуальнай гонцы ў сярэдняй узроставай групе (2011-2012 г.н.) Крысціна Шэпель з СШ № 3 стала чацвёртай, а ў малодшай групе (2013-2014 г.н.) у індывідуалцы Дар’я Аблавушка з СШ № 1 імя ЧБВА заняла 6-е месца.

Уладзіслаў Шпарла

Фота прадастаўлена настаўнікам фізкультуры СШ № 3 Аляксандрам Бажко