Воскресенье, 20 апреля 2025

Травматолог Андрей Починчик: «Другого профессионального пути для себя я и не представлял»

1 212

На думку самога Андрэя Пачынчыка, спецыяльнасць траўматолага-артапеда — адна з самых мужчынскіх у медыцыне. Як сцвярджае загадчык траўматалагічнага аддзялення Пружанскай ЦРБ, тут ёсць магчымасць не проста лячыць, але і праз кароткі тэрмін ужо бачыць вынікі сваёй работы. Андрэй Іванавіч прызнаецца, што іншага прафесійнага шляху для сябе і не ўяўляў: перад вачыма заўсёды быў прыклад бацькоў — вядомых у Пружанах урачоў. Ні начныя выклікі, ні экстранныя аперацыі, ні частыя дзяжурствы — ніякія цяжкасці не пужалі яго, калі яшчэ ў дзяцінстве вымушаны быў праводзіць час у рабочых кабінетах бацькоў.
Сёння Андрэй Пачынчык — ужо сам кваліфікаваны спецыяліст, не менш вядомы і запатрабаваны, чым яго бацькі. Набраўшыся вопыту ў Брэсце і Мінску, у 2009 годзе ён вярнуўся на малую радзіму, дзе ўзначаліў траўматалагічнае аддзяленне, якое тут толькі адкрылася. У яго практыцы ёсць нямала выпадкаў, калі пацыенты выказвалі ўдзячнасць за неймаверныя цуды, якія ён рабіў за аперацыйным сталом і дапамагаў застацца, напрыклад, з нагой, якую павінны былі ампутаваць.
— Апошнім часам насельніцтва вельмі схільна да астэапарозаў, на фоне якіх верагодны праксімільныя пераломы — адна з самых складаных частак артапедыі, якая патрабуе асаблівага лячэння, — расказвае Андрэй Іванавіч. — У маёй спецыяльнасці можна раскрыць свой прафесіяналізм у поўнай меры пры належным узроўні аснашчанасці. Трэба аддаць належнае, у нашай бальніцы яна на належным узроўні. З’явіўся электронна-аптычны пераўтваральнік, які дазваляе вялікую аперацыю рабіць з мінімальным разрэзам у рэжыме рэальнага часу і бачыць, што ты робіш з касцямі.
Новыя тэхналогіі, якія за апошнія некалькі гадоў прыйшлі ў бальніцу, дазваляюць ставіць пацыентаў на ногі значна хутчэй, чым дзесяць гадоў таму.
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *