Цудоўнымі святочнымі агнямі ззяе наш зімовы горад. Незвычайны агеньчык з’явіўся і на пружанскім палацыку.

Штогод позіркам прахожых тут адкрываецца сапраўдны калядны вярцеп, зроблены ў класічных каталіцкіх традыцыях, якіх прытрымліваліся і набожныя гаспадары гэтай прыгожай сядзібы.

Тут можна ўбачыць постаці Багародзіцы, старца Іосіфа, анёлаў, пастухоў, вешчуноў і жывёл, якія ў святле Віфлеемскай зоркі кланяюцца маленькаму Хрысту.
Алена Зялевіч. Фота Уладзіслава Шпарлы
