Суббота, 14 декабря 2024

Тибетцы познакомились с предприятиями агропромышленного комплекса района и попробовали пружанский сыр

1 330

Тыбет стаў бліжэй да Брэстчыны

На мінулым тыдні нашу краіну з азнаямляльным візітам наведала дэлегацыя Тыбецкага аўтаномнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта народных прадстаўнікоў Га Ма.

Прыезд гасцей здалёк звязаны, у першую чаргу, з наладжваннем кантактаў паміж Брэсцкай вобласцю і кітайскім Тыбетам. Для гэтага дэлегацыя праехала па шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку, пабывала ў Пружанах. Сустракаў дэпутатаў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч.

Тыбетцаў вельмі цікавіла работа прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчых прадпрыемстваў. З гэтай нагоды госці пабывалі на ААТ «Пружанскі малочны камбінат», дзе азнаёміліся з працэсам вырабу малочных прадуктаў, асабліва сыру, а таксама са спосабамі захоўвання гатовага прадукту і геаграфіяй яго паставак. Пра ўсе эканамічныя выкладкі сваёй вытворчасці народным прадстаўнікам ТАР расказаў дырэктар камбіната У.М.Мікіціч.

Пасля гэтага госці з Кітая наведалі ААТ «Пружанскі льнозавод», аграгарадок Мокрае і некалькі аб’ектаў ААТ «Жураўлінае».

Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча

НА ЗДЫМКАХ: падчас экскурсіі па малочным камбінаце; смак пружанскіх сыроў вельмі спадабаўся гасцям.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *