Вторник, 14 января 2025

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва даў старт акцыі «Збяры дзіця ў школу»

414

У дзяржаўнай установе «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праводзіцца дабрачынная акцыя «Збяры дзіця ў школу», якая накіравана на дапамогу дзецям з малазабяспечаных сем‘яў у падрыхтоўцы да новага навучальнага года.

Сродкі можна пералічыць на разліковы рахунак ВY13 ВАРВ 3642 2713 1004 1000 0000 у ЦБУ №114 у г.Пружаны рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» БІК ВАРВY2Х УНП 290363421 або перадаць канцылярскія прыналежнасці на адрас: г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, 104а, каб. №3.

Таксама ў гандлёвым аб‘екце «Дзіцячы свет» філіяла «Гандлёвы цэнтр» Пружанскага райспажыўтаварыства размешчаны кошык для дабрачыннай дапамогі.

Не будзьце раўнадушныя да дзяцей. Яны будуць рады вашай дапамозе. Даведкі па тэлефоне: 4-01-67.

Фота Кацярыны Масік, мае ілюстрацыйны характар.