Воскресенье, 19 января 2025

«Территория твоего детства» приглашает малышей весело провести время

1 266

«Тэрыторыя твайго дзяцінства», што працуе ў Палацы культуры з канца мінулага года, усё больш прыцягвае дзяцей. За гэты перыяд сотні пружанскіх хлопчыкаў і дзяўчынак змаглі азнаёміцца з рознымі гульнямі і атракцыёнамі, а многія паспелі нават адзначыць разам з сябрамі свой дзень нараджэння ў цудоўнай гульнёвай атмасферы.
Арганізатары ў імкненні яшчэ больш зацікавіць наведвальнікаў прыдумваюць для іх усё новыя і новыя забавы. На «Тэрыторыі» ўжо з’явіліся новыя цацкі, падрыхтаваны праграмы тэматычных святаў. Напрыклад, хутка вучні пачатковых класаў змогуць правесці тут ранішнікі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню. Ужо зараз паступаюць заказы і на правядзенне тут выпускных баляў для дзетсадаўцаў. А ў бліжэйшы час на «Тэрыторыі твайго дзяцінства» пачнуць праходзіць майстар-класы, на якіх дзеці змогуць правесці час разам з бацькамі.
Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *