Среда, 13 ноября 2024

Тэмпературны рэкорд быў устаноўлены 14 сакавіка ў Пружанах

450

Новы рэкорд зафіксавала пружанская метэастанцыя ў аўторак, 14 сакавіка.

Сіноптыкі загадзя папярэдзілі, што дзень будзе цёплым, і надвор’е апраўдала прагноз.

Па словах начальніка метэастанцыі «Пружаны» Марыны Несцяровіч, слупок тэрмометра ў гэты дзень падняўся да 16,3 градуса. Такім чынам, пабіты паказчык 2011 года, калі ў Пружанах было зафіксавана +14,5 °C. Апошняя лічба некалі перакрыла паказчык 2007-га: тады ў нашым горадзе 14 сакавіка метэаролагі зафіксавалі 13,5 градуса.

Аналагічная карціна назіралася ў аўторак па ўсёй Брэсцкай вобласці. Цяплей за ўсё было ў абласным цэнтры: ртутны слупок падняўся да 17 градусаў. Пабіць рэкорд не ўдалося толькі Івацэвічам: да новага максімальна зафіксаванага паказчыка не хапіла ўсяго 0,1 градуса.

Уладзіслаў Шпарла