Воскресенье, 19 января 2025

Тэмай сустрэчы на Пружанскім заводзе радыёдэталяў сталі прэзідэнцкія выбары

548

На базе ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» прайшла сустрэча калектыву прадпрыемства з пракурорам раёна Аляксандрам Вярбіцкім і першым сакратаром раённага камітэта ГА «БРСМ» Ульянай Апаляйчук. Галоўнай жа тэмай дыялогу сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія павінны адбыцца 26 студзеня 2025 года.

На пачатку свайго выступлення Аляксандр Міхайлавіч патлумачыў усім прысутным, што дадзеная дата выбараў абрана невыпадкова.

— Яна абумоўлена шэрагам прычын. Дата адпавядае Канстытуцыі і Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь. Па-другое, гэта станоўчыя практыкі арганізацыі рэферэндуму 2022 года і адзінага дня галасавання 2024 года. У сваю чаргу, правядзенне выбараў вясной і летам спалучана з загружанасцю мясцовых органаў улады ў сферы сельскай гаспадаркі, з уступнай кампаніяй у каледжы і ВНУ. А таксама будучая электаральная кампанія, якая пройдзе ў завяршаючую фазу мінулай пяцігодкі і пачатку наступнай, што дасць магчымасць падвесці вынікі і вызначыць далейшы стратэгічны курс развіцця краіны, асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі абраным Кіраўніком дзяржавы.

Таксама ў сваім выступленні пракурор раёна закрануў пытанні супрацьдзеяння экстрэмізму і барацьбе з карупцыяй. У завяршэнні сваёй прамовы Аляксандр Міхайлавіч падкрэсліў, што за мінулую пяцігодку наша краіна дасягнула небывалых вышынь, і гэта ў многім дзякуючы нашаму лідару, Аляксандру Лукашэнку.

У сваю чаргу Ульяна Васільеўна расказала прысутным пра дзейнасць БРСМ у перыяд выбарчай кампаніі, нагадала асноўныя яе этапы і ўспомніла ўсіх вылучаемых у кандыдаты ў Прэзідэнты.

— Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты стартаваў сёмага лістапада. За цяперашняга Кіраўніка дзяржавы сабрана ўжо больш за 700 тысяч подпісаў, але і гэта яшчэ не мяжа. Аляксандр Рыгоравіч — сапраўды той лідар, які робіць усё, каб на нашай зямлі панаваў мір і спакой, а мы адчувалі сябе камфортна.

Падчас мерапрыемства абодва выступоўцы акцэнтавалі ўвагу на тым, наколькі важны голас кожнага, заклікаўшы ўсіх да ўдзелу ў выбарах Прэзідэнта нашай любімай краіны.

Руслан Басак

Фота Кацярыны Масік

#выборы2025

#выборы_2025