Пенсіянерка Ніна Грэхава на гэтым тыдні адзначыла свой дзень нараджэння. І… атрымала нечаканы падарунак ад рэдакцыі газеты і магазіна «Стройка» — тэлевізар.
Дапамагла ў гэтым карцінка з парай лебедзяў, якую чытачка «Раённых будняў» склеіла, нават не спадзеючыся на ўдачу. А ўдача якраз і не адвярнулася. Так што жадаем прыемных праглядаў тэлепраграм Вам, Ніна Васільеўна, а таксама і надалей заставацца ў нашых чытацкіх радах.
«Лебядзінай вернасцю» шэраг удзельнікаў нашага конкурсу назваў фотаэцюд фотакарэспандэнта Кацярыны Масік. Менавіта фота з выявай пары белых лебедзяў мы прапанавалі скласці з фрагментаў жадаючым, каб атрымаць падарунак. У выніку прыйшлі 423 пісьмы. Геаграфія іх аказалася досыць разнастайнай: 189 (каля 45 %) былі дасланы з Пружан, 21 — з Шарашэва, 20 — з Лінова, 16 — са Стараволі, 12 — з Новых Засімавічаў, 10 — з Сонечнага. Ад адной да 9 паштовак паступіла яшчэ з 50 населеных пунктаў раёна і нават з Брэста.
Імёны шчасліўчыкаў шукайце ў сённяшнім нумары «раёнкі».