Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.
Тэлефонныя махляры працягваюць займацца сваёй чорнай справай.
Так жыхарцы нашага раёна паступіў званок ад імя супрацоўніка праваахоўных органаў. Падчас размовы лжэсупрацоўнік паведаміў жанчыне аб тым, што па віне яе нявесткі быццам бы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. І каб не ўзбуджаць крымінальную справу ў дачыненні да апошняй, патрэбна ўсяго … 6000 рублёў. У дадзеным выпадку злачынства не было даведзена да канца. Гэта, канечне, вельмі радуе, але пільнасці губляць не патрэбна ні ў якім выпадку, тады вашы грошы і нервы будуць у поўным парадку.
За дадзенае злачынства можна пазбавіцца свабоды тэрмінам да трох гадоў.