Воскресенье, 20 апреля 2025

Таварыства выратавання на водах нагадвае: на тонкі лёд выходзіць забараняецца!

139

На падставе п.50 Правілаў аховы жыцця людзей на водах раённым выканаўчым камітэтам прынята распараджэнне №209-р.

Згодна з ім, міліцыянерам, выратавальнікам, а таксама прадстаўнікам раённага таварыства выратавання на водах даручана правядзенне рэгулярных рэйдаў па недапушчэнні выхаду грамадзян на першы лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне сямі сантыметраў.

Такая ж забарона будзе дзейнічаць і напрыканцы халоднага перыяду, калі пачнецца актыўнае раставанне лёду.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік