Понедельник, 12 мая 2025

Метка: Пружаны

Да Дня моладзі: БРСМ – гэта адна вялікая сям’я

Да Дня моладзі: БРСМ – гэта адна вялікая сям’я

Дзень моладзі — гэта свята запалу, энергіі, радасці, самасцвярджэння і рамантыкі. Напярэдадні гэтага выдатнага свята мы вырашылі пагутарыць з першым сакратаром раённага камітэта БРСМ Аляксандрам Бабігорцам наогул аб моладзі і аб членах БРСМ у прыватнасці. — Дык які ён, радавы член БРСМ?— Гэта малады чалавек ад 14 да 31 года: навучэнец, студэнт, працаўнік. Гэта актыўны чалавек, які шукае аднадумцаў, хоча праявіць свой патэнцыял. Напрыклад, у тым, каб рабіць дабро. Многія маладыя людзі, можа, і хацелі б зрабіць штосьці добрае для навакольных, але саромеюцца ці не ведаюць, як гэта зрабіць. А ў нашай арганізацыі заўсёды падкажуць. І няхай гэта будзе ўсяго толькі дастаўка прадуктаў харчавання на дом пажылым людзям… — Аднак у вашай арганізацыі ёсць шмат іншых напрамкаў дзейнасці.
Каб дакладна выконваўся закон. Сёння работнікі пракуратуры адзначаюць прафесійнае свята

Каб дакладна выконваўся закон. Сёння работнікі пракуратуры адзначаюць прафесійнае свята

Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 1995 года было ўстаноўлена прафесійнае свята работнікаў пракуратуры.Першае згадванне пра пракуратуру Брэсцкай вобласці ў архіўных дакументах адносіцца да 8 снежня 1939 года. А вось звестак пра тое, калі была ўтворана пракуратура Пружанскага раёна і хто яе ўзначальваў, на жаль, не захавалася. Вядома, што ў пасляваенны перыяд, калі тэрыторыя сучаснай Пружаншчыны падзялялася на тры адміністрацыйныя адзінкі: Пружанскі, Ружанскі і Шарашоўскі раёны, — у кожнай з іх працавала па 2-3 аператыўныя работнікі. Сёння ў пракуратуры раёна працуе восем чалавек, чатыры з іх — пракурорскія работнікі. З 2018 года пракуратуру ўзначальвае Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі. Пасаду яго намесніка займае Андрэй Ігаравіч Хвалько, старшага памочніка — Аляксей
Зон адпачынку стала больш, а парадку? Фотарэпартаж з чарговага рэйду па вадаёмах Пружаншчыны

Зон адпачынку стала больш, а парадку? Фотарэпартаж з чарговага рэйду па вадаёмах Пружаншчыны

І вінаваты ў гэтым не адказныя службы, а самі адпачываючыя. За два папярэднія тыдні, калі фактычна пачаўся купальны сезон, гэтаму было нямала пацвярджэнняў. Вада ў летнюю спёку вабіць многіх. У вольны час астудзіцца ў прахалодзе азёр і зручна, і карысна. Асабліва вялікія натоўпы адпачываючых назіраліся ў папярэднія выхадныя на ўсіх афіцыйна дазволеных для купання вадаёмах. Сёння і заўтра чакаецца не менш наведвальнікаў. Трэба сказаць, што на ўсіх месцах, вызначаных для купання, адказныя арганізацыі зрабілі многае: кабінкі для пераапранання, грыбкі, лаўкі, пясочніцы, спартыўныя і санітарныя аб’екты. Вось толькі некаторыя адпачываючыя лічаць, што тая інфраструктура на берагах вадаёмаў — рэч аднаразовая, якую можна сапсаваць, засмеціць. У гэтым мы пераканаліся ўвачавідкі, калі наведал
В Пружанском районе введен запрет на посещение лесов

В Пружанском районе введен запрет на посещение лесов

В Пружанском районе с 24 июня вводится запрет на посещение лесов Запреты и ограничения введены в 90 районах страны. Следить за картой запретов можно тут: https://www.mlh.by/maps/map.php
У Пружанах адбыўся мітынг-рэквіем каля помніка «Спаленым вёскам»

У Пружанах адбыўся мітынг-рэквіем каля помніка «Спаленым вёскам»

Ноччу 22 чэрвеня многім беларусам не спіцца… Генетычная памяць пра загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны салдатаў і мірных жыхароў, як боль, не дае заснуць. Гэта яна штогод вяртае нас у самую кароткую і самую страшную ноч 1941 года…  Гэта яна, памяць, вядзе пружанцаў да журботнага сімвала ахвярам фашызму — помніка «Спаленым вёскам», каб на мітынгу-рэквіеме запаліць свечку і аддаць даніну памяці героям і пакутнікам. Прадстаўнікі раённых улады і прадпрыемстваў, члены грамадскіх арганізацый і святары, навучэнцы каледжа і школьнікі, проста неабыякавыя людзі розных узростаў сабраліся тут, каб узгадаць пра час сусветнага смутку і шматмільённых ахвяраў. Знаёмая ваенная кампазіцыя: гукі званоў і пазыўныя тагачаснага савецкага радыёэфіру дапамаглі прысутным апынуцца ў д
На раённым этапе конкурсу «Уладар сяла» перамагла сям’я Дзмітрыя і Юліі Кобакаў з аг. Клепачы

На раённым этапе конкурсу «Уладар сяла» перамагла сям’я Дзмітрыя і Юліі Кобакаў з аг. Клепачы

Маладыя, таленавітыя, актыўныя і крэатыўныя… У мінулую суботу на стадыёне ў аг.Клепачы віталі ўдзельнікаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла». Улічваючы асаблівасць надвор'я, прайсці пад пякучым сонцам тую паласу «перашкод», якую прапанавалі арганізатары, маглі толькі самыя смелыя, згуртаваныя і вынослівыя людзі. УдзельнікіТакімі аказаліся: жыхары в.Шэйпічы Алег і Вікторыя Месячыкі, Раман і Таццяна Круцялі з Ружан, Максім і Ганна Карымавы -- з в.Бакуны, Дзяніс і Аксана Шапавалы з аг.Мурава, Сяргей і Вікторыя Гардзіеўскія з Лінова, а таксама жыхары аг. Клепачы Дзмітрый і Юлія Кобакі. Падчас выступленняў канкурсантаў актыўна падтрымлівалі балельшчыкі, якія ўслед за сваімі фаварытамі прыехалі з розных куткоў раёна. Не саступалі ў гучнасці ім і мясцовы