Понедельник, 9 декабря 2024

Метка: паперня

Зон адпачынку стала больш, а парадку? Фотарэпартаж з чарговага рэйду па вадаёмах Пружаншчыны

Зон адпачынку стала больш, а парадку? Фотарэпартаж з чарговага рэйду па вадаёмах Пружаншчыны

І вінаваты ў гэтым не адказныя службы, а самі адпачываючыя. За два папярэднія тыдні, калі фактычна пачаўся купальны сезон, гэтаму было нямала пацвярджэнняў. Вада ў летнюю спёку вабіць многіх. У вольны час астудзіцца ў прахалодзе азёр і зручна, і карысна. Асабліва вялікія натоўпы адпачываючых назіраліся ў папярэднія выхадныя на ўсіх афіцыйна дазволеных для купання вадаёмах. Сёння і заўтра чакаецца не менш наведвальнікаў. Трэба сказаць, што на ўсіх месцах, вызначаных для купання, адказныя арганізацыі зрабілі многае: кабінкі для пераапранання, грыбкі, лаўкі, пясочніцы, спартыўныя і санітарныя аб’екты. Вось толькі некаторыя адпачываючыя лічаць, што тая інфраструктура на берагах вадаёмаў — рэч аднаразовая, якую можна сапсаваць, засмеціць. У гэтым мы пераканаліся ўвачавідкі, калі наведал
На турыстычным злёце на Паперні адразу два пераможцы. Віншуем каманды Бярозаўскага і Кобрынскага раёнаў!

На турыстычным злёце на Паперні адразу два пераможцы. Віншуем каманды Бярозаўскага і Кобрынскага раёнаў!

Маляўнічы бераг возера Паперня на мінулым тыдні пераўтварыўся ў сапраўдны палатачны гарадок. Шмат гадоў запар менавіта гэты куточак Ружанскай пушчы становіцца цэнтрам турызму і краязнаўства вобласці, дзе праводзяцца турыстычныя злёты. На гэты раз на Паперні разгарнулася 16 палатачных «мікрараёнаў». Менавіта столькі каманд прыехала на злёт. Не магла прапусціць яго і каманда Пружанскага раёна. У яе ўвайшлі 11 юных турыстаў з СШ №1, 3, 5, гімназіі, Шарашоўскай і Шаняўской школ, Старавольскага ВПК д/с-БШ. Усе яны наведваюць аб’яднанне па інтарэсах «Турызм і арыентаванне» пад кіраўніцтвам С.В.Зелянеева. Дарэчы, самаму юнаму ўдзельніку пружанскай каманды ўсяго 6 гадоў. Змагаліся турысты на працягу чатырох дзён. У мінулы аўторак ладзіліся спаборніцтвы па тэхніцы воднага туры