Электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай і ператварыліся сёння ў поле бою. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 верасня на сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Кансультатыўны савет кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў — удзельніц СНД створаны зусім нядаўна. Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, якое вялікае значэнне ў краінах Садружнасці надаецца арганізацыі выбараў і рэферэндумаў, удасканаленню выбарчага заканадаўства.
«Электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай. Гэта поле бою ўжо ў перадвыбарны і выбарны перыяды, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляюцца органы Цэнтральнай выбарчай камісіі», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Якасная падрыхтоўка выбараў, празрыстасць і сумленнасць гарантуюць падтрыманне палітычнай стабільнасці, захаванне міру і парадку ў грамадстве, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.