Пятница, 17 января 2025

Сёння спаўняецца 84 гады з даты ўтварэння Пружанскага раёна

280

Пружанскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года.

Яго тэрыторыя складае 2800 квадратных кіламетраў, насельніцтва на 2023 год складала больш за 42,3 тыс. чалавек.

У раёне знаходзіцца частка Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», тут жа размешчаны заказнікі рэспубліканскага значэння – «Міхалінска-Бярозаўскі», «Ружанская пушча», «Буслаўка», «Дзікое», а таксама мясцовага значэння – «Выдранка» і «Зяльвянка».

На тэрыторыі раёна нямала гістарычных і памятных мясцін, адно з іх – Віскулі, месца падпісання ў 1991 годзе Белавежскага пагаднення аб ліквідацыі СССР і ўтварэнні СНД.