Сёння спаўняецца роўна 15 гадоў з таго дня, як у Пружанах быў адкрыты Лядовы палац. І гэта таксама ўжо наша гісторыя.
Сімвалічную чырвоную стужку 27 ліпеня 2007 года перарэзаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сапраўды, падрастае пакаленне, якое ў сілу свайго ўзросту не можа памятаць зараснікі акацый і бур‘ян, што адносна не так даўно «красаваліся» на гарадской ускраіне. Дзецям здаецца, што шыкоўныя спартыўныя збудаванні тут знаходзіліся заўсёды. Што ж, «заўсёды» — вельмі добрае слова, слова з позіркам у будучыя пакаленні. І Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня 2007 года, перадаючы ўручаны яму будаўнікамі сімвалічны ключ ад новага спартыўнага збудавання маладому пакаленню, сказаў: «Гэта не мне, а вось ім»…
У рэдакцыйным архіве ўдалося знайсці фотаздымак так званага «нулявога» цыклу будаўніцтва. Гэта кастрычнік 2005 года, зараснікі ўжо прыбраны, а засталіся толькі агароды вакол навакольных дамоў.
Нам здаецца, што некага зацікавяць і фота з самога ўзвядзення, генеральным падрадчыкам якога было ААТ «Будтрэст №25» г.Баранавічы, падрыхтоўкі лядовай арэны і нарэшце ўрачыстага адкрыцця з удзелам сталічных славутасцей, у тым ліку, спевакоў Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча.
Нагадаем, дарэчы, што асноўныя фінансавыя ўкладанні ў будаўніцтва зрабілі мясцовыя сельгаставарыствы ААТ «Жураўлінае» і «Айчына», якія працавалі пад патранажам Нацыянальнага банка. Менавіта ім мы павінны сёння быць удзячны за тое, што наш маленькі райцэнтр адным з першых у рэспубліцы атрымаў падобны падарунак.
На жаль, не ўсё, што планавалася ў 2007 годзе, удалося выканаць. Тым не менш, і Водны палац вырас побач з Лядовым (на базе гэтых двух будынкаў створана дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №2), і дабудавалі пасля шматлікіх цяжкасцей дзевяціпавярхоўку, дзе першапачаткова меркавалася размясціць гасцініцу. Цяпер гэтую частку Пружан з мікрараёнам жылых дамоў, сучаснымі магазінамі, новымі карпусамі бальніцы гараджане называюць «другім цэнтрам».
Падрыхтавала Ірына Сядова
НАШ ЛЕДОВЫЙ
Вблизи «Эдема» был карьер,
Заброшенный вконец,
Теперь стоит на месте том
Ледовый наш дворец.
Стоит и радует, как прежде,
Готов принять на скользкий лёд,
Ведь здесь работает посменно
Самоотверженный народ.
Каждый занят своим делом
И ответственность несёт,
Чтоб катались люди смело
И звенел искристый лёд!
И много времени на льду
Проводят тренера,
Чтоб получились из ребят
Большие мастера.
Здесь и малым, да и взрослым
Будет весело в тот час,
Приходите все в ледовый,
Он работает для вас!
Сколько радости, эмоций
И задора, наконец,
Ну, а главное — здоровья
Всем вам даст родной дворец!
Анатолий Немирович