Воскресенье, 6 октября 2024

«Сёння асабліва важна ўмацаваць наш агульны дом». Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Першамаем

83

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Беларускі народ ва ўсе часы славіўся працавітасцю і гаспадарлівым падыходам да справы, што дало магчымасць нам уладкаваць сваю дзяржаву і захаваць мір на роднай зямлі. Сёння, калі абвастрылася глабальная канкурэнцыя за рынкі і рэсурсы, асабліва важна ўмацаваць наш агульны дом, прымножыць дастатак грамадзян, забяспечыць шчаслівую будучыню дзецям і ўнукам. Гэта магчыма дзякуючы добрасумленнаму адказнаму стаўленню да даручанага ўчастка работы, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт, наватарскаму падыходу да вырашэння штодзённых задач», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што значным фактарам умацавання беларускай мадэлі грамадскага развіцця з’яўляецца сацыяльнае партнёрства і канструктыўны дыялог органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзнага руху, які адзначае сваё 120-годдзе. «Упэўнены, прадаўжаючы традыцыі пакалення пераможцаў, мы замацуем за Рэспублікай Беларусь славу моцнай, сучаснай і тэхналагічна развітой краіны», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць кожнаму, хто адданы справе і штодзённа сваёй працай уносіць уклад у працвітанне Радзімы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са Святам працы

Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са Святам працы.

Беларускі народ ва ўсе часы славіўся працавітасцю і гаспадарлівым падыходам да справы, што дало магчымасць нам уладкаваць сваю дзяржаву і захаваць мір на роднай зямлі.

Сёння, калі абвастрылася глабальная канкурэнцыя за рынкі і рэсурсы, асабліва важна ўмацаваць наш агульны дом, прымножыць дастатак грамадзян, забяспечыць шчаслівую будучыню дзецям і ўнукам.

Гэта магчыма дзякуючы добрасумленнаму адказнаму стаўленню да даручанага ўчастка работы, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт, наватарскаму падыходу да вырашэння штодзённых задач.

Значным фактарам умацавання беларускай мадэлі грамадскага развіцця з’яўляецца сацыяльнае партнёрства і канструктыўны дыялог органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзнага руху, які адзначае сваё 120-годдзе.

Упэўнены, прадаўжаючы традыцыі пакалення пераможцаў, мы замацуем за Рэспублікай Беларусь славу моцнай, сучаснай і тэхналагічна развітой краіны.

У гэты святочны дзень дзякую кожнаму, хто адданы справе і штодзённа сваёй працай уносіць уклад у працвітанне нашай Радзімы.

Жадаю новых здзяйсненняў і прафесійных перамог. Міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

З Першамаем!

Аляксандр Лукашэнка,
1 мая 2024 года.

БЕЛТА