Воскресенье, 6 октября 2024

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень эканаміста

1 088

Напярэдадні прафесійнага свята, Дня эканаміста, былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі галіны. Граматай раённага выканаўчага камітэта адзначана і работа галоўнага эканаміста ААТ “Пружанскі льнозавод” Святланы Мартыновіч. Святлана Васільеўна працуе на прадпрыемстве з 1999 года. Пачынала бухгалтарам, а ў 2005 годзе ўзначаліла эканамічную службу.


Падлікі аб’ёмаў вытворчасці, сабекошту валакна, цэн на прадукцыю і паслугі і многае-многае іншае – штодзённыя абавязкі Святланы Мартыновіч, з якімі яна спраўляецца бездакорна. Кіраўніцтва і калегі адзначаюць, што Святлана Васільеўна з праблемамі спраўляецца творча. Праяўляе прынцыповасць у адстойванні законных інтарэсаў арганізацыі.
На здымку: галоўны эканаміст ААТ “Пружанскі льнозавод” Святлана Васільеўна Мартыновіч.
Фота Кацярыны Масік.