Пра лідараў жніва-2024 на Брэстчыне расказаў на гэтым тыдні падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкагааблвыканкама Сяргей Мурын.
Ён адзначыў, што лепшыя паказчыкі ў вобласці сярод машыністаў на зернеачышчальна-сушыльных комплексах у каманды з ААТ «Ружаны-Агра».
Гаворка ідзе пра машыністаў ЗСК-80 гэтага сельгаставарыства Сяргея Левянкова, Алега Паўловіча, Андрэя Юрэню і Дзмітрыя Лазара.
Як было агучана, гэты калектыў за час сёлетняй уборачнай кампаніі прасушыў каля 20 тыс. тон зерня.
Уладзіслаў Шпарла
Фота ААТ «Ружаны-Агра»