
Старшыня эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Сяргей Кулак правёў выязны прыём грамадзян у Пружанах.
Прыём быў арганізаваны ў райвыканкаме. Спектр пытанняў, якія паступілі кіраўніку суда, быў даволі шырокі. У прыватнасці, адзін са зваротаў датычыўся алгарытму дзеянняў крэдытора ў сувязі з ухіленнем ліквідатара ад прыняцця патрабаванняў крэдытораў ліквідуемага суб’екта гаспадарання.
Сяргей Мяфодзьевіч, выслухаўшы заяўніка, растлумачыў, што агульныя правілы ліквідацыі юрыдычнай асобы прадугледжаны артыкуламі 57-60 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — ГК). З палажэнняў артыкула 60 ГК вынікае, што ў выпадку адмовы ліквідатара ад уключэння патрабавання крэдытора ў рэестр альбо ўхілення ад яго разгляду крэдытор мае права да зацвярджэння ліквідацыйнага балансу звярнуцца ў эканамічны суд з адпаведным іскам.
Таксама на прыёме было пастаўлена пытанне аб скасаванні дагавора арэнды ў судовым парадку ў сувязі з істотным парушэннем арандатарам умоў дагавору.
Пасля прыёму грамадзян Сяргей Кулак сустрэўся з калектывам аднаго з высокатэхналагічных прадпрыемстваў у малочнай галіне па вытворчасці сычужных сыроў, сухой прадукцыі, масла сметанковага — ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і азнаёміўся з вытворчым цыклам прадпрыемства.
Падчас сустрэчы старшыня суда адзначыў высокую якасць прадукцыі, а таксама падзякаваў кіраўніцтву і супрацоўнікам камбіната за важкі ўклад прадпрыемства ў развіццё галіны.
Акрамя таго, растлумачана аб магчымасці падачы іску ў суд з патрабаваннем аб уключэнні патрабаванняў крэдытораў ліквідуемага суб’екта гаспадарання.
Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка
