Воскресенье, 7 декабря 2025

Сямейныя каманды спаборнічалі ў рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей саміх»

387

Менавіта бацькі з’яўляюцца ўзорам для дзяцей у плане здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці. Таму, зразумела, пераважная большасць інфармацыйна-прапагандысцкіх кампаній МНС ладзіцца з прыцэлам на сямейныя каштоўнасці і ўмацаванне даверлівых зносін паміж малымі і дарослымі.

Такія ж мэты былі пастаўлены і падчас правядзення ў рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей саміх» сямейнага свята, у якім прынялі ўдзел работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам са сваімі дамачадцамі.

Удзельнікаў святочных конкурсаў вітаў начальнік РАНС Павел Талстой, які выказаў падзяку прысутным, пажадаў добрага настрою і захавання актыўнай пазіцыі на ўсё жыццё.

Сямейныя каманды спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, пажарнай эстафеце, баявым разгортванні, перацягванні каната, пераносе грузаў і інш. Усе выпрабаванні прайшлі ў атмасферы радасці, вяселля і ўзаемаразумення. Свята завяршылася ўзнагароджаннем самых актыўных. Падарункі малым, падзякі дарослым Павел Міхайлавіч уручыў прызёрам спаборніцтваў — сем’ям Гаварко (3 месца), Касцючэнка (2 месца), Калінейка (на здымку) (1 месца).

Іна Хаваўка, работнік РАНС