Суббота, 24 мая 2025

Сямейна-спартыўнае свята «Адпачываем усёй сям’ёй» адбудзецца ў Пружанах 17 жніўня

417

Яно пройдзе ў гарадскім парку і на стадыёне «Мухавец».

Свята ўрачыста адкрыецца ў 10.00 гадзін ў амфітэатры гарадскога парку. У 10.20 там жа адбудзецца інтэлектуальны квіз. Затым, у 11.00 гадзін, — сямейная спартландыя на стадыёне «Мухавец».

Сем’і-пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і прызамі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама.

У 10.30 гадзін на гарадскім стадыёне разгорнуцца фут-бошлінг, інтэлектуальная змейка, футбольны більярд. Пройдзе таксама таварыскі матч па футболе паміж камандамі «Вопыт» і «Маладосць».

Правядзіце суботні дзень ярка і цікава!