Понедельник, 2 декабря 2024

Сход па ўтварэнні «Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» прайшоў у Пружанах

383

У Пружанах прайшоў установачны сход па ўтварэнні новай палітычнай партыі пад рабочай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь».

ДВыступленне намесніка старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ю. Карповіча.

Пасля некаторых арганізацыйных момантаў — выбараў сакратарыята, прэзідыума пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Руслана Супрыновіча — лідар раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан адзначыла, што ініцыятарам утварэння новай партыі выступіла рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». Само ж гэтае аб’яднанне нікуды не знікае, а застаецца ў грамадскай прасторы.

У сваім звароце да ўдзельнікаў установачнага сходу Таццяна Канстанцінаўна адзначыла, што неабходнасць утварэння палітычнай партыі ў нашай краіне адчувалася даўно. Для ажыццяўлення былі зроблены канкрэтныя крокі, падрыхтаваны пэўны падмурак. Сёння, калі грамадства ў краіне з’яўляецца даволі спелым для таго, каб будаваць партыйную сістэму, калі ёсць неабходнасць існавання моцнай палітычнай партыі, якая будзе выказваць і абараняць інтарэсы беларускага народа і дзяржавы, было вырашана перавесці падрыхтоўчую работу ў фінальную стадыю канкрэтнай рэалізацыі задачы па пабудове палітычнай партыі.

ДПартыі быць.

Акрамя вышэй пералічаных абставін, Таццяна Кашкан прывяла яшчэ шэраг аргументаў, якія пацвярджаюць, што час утварэння новай палітычнай партыі наспеў.

Адзначым, што кіраўнікі пярвічак РГА «Белая Русь», актывісты аб’яднання аднагалосна падтрымалі ініцыятыву. Акрамя таго, былі абраны дэлегаты на ўстановачны з’езд новай палітычнай партыі, які адбудзецца 18 сакавіка гэтага года ў Мінску.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік

Больш фотаздымкаў: https://ok.ru/budni/album/955811806600