Суббота, 12 октября 2024

У Пружанах правялі сход кіраўніцтва раёна і бацькоў па сітуацыі з хакейнай камандай «Пружаны-2009»

514

Сход бацькоў хакеістаў каманды «Пружаны-2009», кіраўніцтва раёна, СДЮШАР № 2 і ХК «Брэст» прайшоў вечарам у панядзелак у Водным палацы.

Сабраліся бацькі хакеістаў і трэнер каманды «Пружаны-2009» Ілья Ільяшэвіч. З імі сустрэліся старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, галоўны спецыяліст Пружанскага райвыканкама Вольга Клімук, дырэктар СДЮШАР № 2 г. Пружаны Аляксандр Шаманаў і намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ХК «Брэст», дырэктар СДЮШАР Аляксандр Запольскі.

Размова прайшла канструктыўна. Абодва бакі выслухалі адзін аднаго. Бацькі і кіраўніцтва раёна выказалі сваю пазіцыю.

Пазіцыя Пружанскага райвыканкама наступная: дзеці павінны займацца хакеем, тым больш у Пружанах створаны для гэтага ўсе ўмовы.

Дзяцей не адлічваюць са СДЮШАР № 2 г. Пружаны. Аляксандр Запольскі прапанаваў варыянты іх удзелу ў Першынстве Рэспублікі Беларусь па хакеі.

Бацькі дзяцей з Кобрынскага раёна, якія прысутнічалі на сходзе, выказалі жаданне, каб іх дзеці займаліся на базе СДЮШАР № 2 г. Пружаны.

Мы працягваем сачыць за развіццём сітуацыі і будзем інфармаваць як падпісчыкаў у інтэрнэце, так і чытачоў друкаванай версіі «Раённых будняў».

Уладзіслаў Шпарла.

Фота аўтара