Каталіцкія вернікі сёння адзначаюць урачыстасць Усіх Святых. Гэта дзень памінання памерлых родзічаў, наведвання могілак і іх асвячэння. У населеных пунктах нашага раёна ў каталікоў і іх сваякоў будзе магчымасць таксама пабываць на Святых Імшах і асвяціць магілкі блізкіх.
1 лістапада (серада)
12.00 — г.п. Шарашэва, касцёл — чытанне «выпамінак», Святая Імша і працэсія па могілках,
16.30 — в. Барысікі, капліца на каталіцкіх могілках — Святая Імша за памерлых,
18.00 — г. Пружаны, касцёл — чытанне «выпамінак», Святая Імша з малітвай за памерлых,
18.30 — г.п. Ружаны, касцёл — Святая Імша за памерлых.
4 лістапада (субота)
10.00 — у аг. Шані, 11.00 — у в. Новыя Засімавічы, 12.00 — у в. Слабудка — набажэнствы за памерлых на могілках з магчымасцю асвячэння помнікаў.
5 лістапада (нядзеля)
11.00 — г.п. Ружаны, касцёл — чытанне «выпамінак» і Святая Імша, пасля — працэсія на ружанскіх могілках з малітвай і асвячэннем помнікаў,
12.00 — г. Пружаны, каталіцкія могілкі па вул. Горка — чытанне «выпамінак», Святая Імша, працэсія па могілках, пасля — магчымасць асвячэння помнікаў,
15.00 — в. Барысікі, капліца на каталіцкіх могілках — Святая Імша і працэсія, пасля — асвячэнне могілак у Барысіках і Лыскаве.